Сацыяльная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей
Брэсцкая вобласць - самы шматдзетны рэгіён.
Па стане на 01.01.2023 у Брэсцкай вобласці налічвалася каля 25 тыс.шматдзетных сем'яў, з іх 78,5 працэнтаў – гэта сем'і з трыма дзецьмі. Самыя вялікія шматдзетныя сем'і пражываюць у г. Пінску і Івацэвіцкім раёне, у якіх выхоўваюцца па 12 непаўналетніх дзяцей.
Асноўным звяном гарантаванай падтрымкі выступае сістэма дзяржаўных дапамог (іх больш за 11 відаў). Гэта тры групы дапамог: па мацярынстве, сямейныя і па часовай непрацаздольнасці па догляду за дзецьмі.