МУЗЕЙ ПРАДПРЫЕМСТВА
У 2009 г. на базе Дзяржаўнага прадпрыемства "Брэствадаканал" быў створаны першы ў Беларусі Музей водазабеспячэння і водаадвядзення. Музей распавядае аб стварэнні вадаканала, яго развіцці і спадарожных элементах побыту.
Экспазіцыя музея ўключае найцікавейшыя сапраўдныя гістарычныя дакументы мінулага: карты, схемы, паштоўкі, фатаграфіі, адбітак штампа Брэсцкага павятовага начальніка паліцыі, дамова на ўстройства і эксплуатацыю ў Брэст-Літоўску вадаправода.
Першы экспанат - польскі лічыльнік вады 1936 года выпуску. Такія лічыльніккi вады ўсталёўваліся на буйных прадпрыемствах горада пасля вайны.
У музеі ёсць таксама расійскія і ўкраінскія лічыльнікі рознага "веку", што сведчыць аб паважным стаўленні да вады і ў ранейшыя гады. Зрэшты, ёсць і процілеглыя прыклады: на адным са стэндаў знаходзяцца прылады абанентаў, выяўленых працаўнікамі абаненцкай службы прадпрыемства, для "эканоміі" вады, шляхам яе крадзяжу. Выстаўлены на агляд трубы, якія абслугоўваліся не лепшым чынам, пра што кажа тоўсты пласт іржы і шумавінні. Ёсць нават экзэмпляр, заліты ўсярэдзіне бітумнай сумессю.
Экспазіцыя музея сабрана з рэчаў і абсталявання, якія могуць лічыцца ўнікальнымі. Артэзіянскі помпавы агрэгат, усталяваны на свідравіне №16 Мухавецкага водазабору №3,адпрацаваў без рамонту 12 гадоў, хоць тэрмін службы паводле тэхнічных характарыстак складае 5 гадоў.
Рашотка водапрыёмніка берагавога тыпу (1912 год) выраблена без зваркі метадам чаканкі і ўяўляе сабой ручную працу.
Корпус вадаправоднай калонкі з вул. Папанiна (1913) - адзін з самых старадаўніх экспанатаў.
Значную цікавасць уяўляе фатаграфія, на якой ушанаваная запраўка санітарнай ёмістасці вадой нямецкім войскам у Брэст-Літоўску ў 1915 годзе.
Ганаровае месца адведзена слясарнай прыладзе, якая выкарыстоўвалася ў 30-40-х гадах мінулага стагоддзя, вадаправодным кранам і вентылям таго ж часу.
Макет вадаправоднай вежы, якая яшчэ нядаўна выкарыстоўвалася для захоўвання вады ў гадзіны паніжэння спажывання, выкананы ў разрэзе. Блакітныя святлодыёдныя лямпачкі ўнутранай схемы ствараюць эфект бясконцага струменя.
Яшчэ адна наглядная схема: выгляд горада зверху і пад зямлёй. Узноўлены вузел з чыгуннай засаўкай дыяметрам 80 мм. Побач выкладзены крышкi люкаў каналізацыі розных гадоў пачынаючы з 1935 года.
Кажуць, вада ўмее захоўваць у памяці любую інфармацыю. У музеі гэтая аксіёма пацвярджаецца рэальнымі сведчаннямі Вялікай Айчыннай вайны, знойдзенымі падчас аварыйных раскопак на гарадскіх сетках: фрагменты зброі, рэшткі гранат, прабітая куляй каска.
Сучаснае жыццё прадпрыемства - лагічны працяг яго багатай гісторыі. Водазабеспячэнне ажыццяўляецца чатырма комплекснымі водазаборнымі комплексамі: "Граеўскi", "Заходні", "Паўночны", і "Мухавецкi". Сімвалічна, што экспазіцыя пачынаецца першымі лічыльнікамі, а канчаецца высокадакладнымі прыборамі ўліку вады, якія ўсталёўваюць з нядаўняга часу. Тут жа адзначаны і першыя вынікі праграмы эканоміі і ашчаднасці: спажыванне вады знізілася з 280 да 182 л на чалавека.
Любы куток "Вадаканала" дыхае гісторыяй. Ды і сама тэрыторыя ўладкавана па-музейнаму. Перад уездам на вытворчую базу, як экспанат выстаўлены паравы помпавы агрэгат: такія выкарыстоўваліся пасля Вялікай Айчыннай вайны. Крыху далей своеасаблівае металічнае дрэва, "высахлае" са старых, вадаправодных труб, якiя аджылi сваё стагоддзе.