36 гадоў з дня вываду войскаў з Афганістана
15 лютага 1989 года апошнія савецкія войскі пакінулі дзяржаву Афганістан. Так скончылася 10-гадовая вайна, у якой Савецкі Саюз страціў звыш 15 тысяч сваіх грамадзян.
Гэтая вайна была першай буйной антытэрарыстычнай вайной найноўшай гісторыі. Яна наглядна прадэманстравала высокія маральна-баявыя якасці савецкіх воінаў. 76 савецкіх ваеннаслужачых былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, 103 узнагароджаны ордэнам Леніна, амаль 2 тыс. - ордэнам Чырвонага Сцяга, больш за 52 тыс. - ордэнам Чырвонай Зоркі.
Дзень вываду войскаў з Афганістана-гэта і свята афганцаў-ветэранаў, і Дзень памяці і смутку аб усіх загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах. Мы з павагай і пашанай ставімся да ветэранаў Афганістана. У краіне створаны мемарыяльныя комплексы памяці загінулым у вайне. У вялікіх і малых гарадах 15 лютага ініцыятыўныя ветэраны арганізуюць мітынгі, ідуць у калонах родныя, блізкія, сябры афганцаў і проста патрыятычна настроеныя людзі, для якіх вайна - не пусты гук.
Афганская вайна сышла ў гісторыю як трагедыя XX стагоддзя, якая забрала тысячы жыццяў маладых хлопцаў. У вайне прынялі ўдзел больш за 30 тыс.ураджэнцаў Беларусі, з якіх каля 800 не вярнуліся дадому.
Сёння ў Брэсце пражываюць больш за 1300 ветэранаў-афганцаў. 15 лютага 2022 года ў горадзе Брэсце ля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам адбудзецца традыцыйны мітынг памяці з удзелам кіраўніцтва горада і прадпрыемстваў, ветэранаў вайны, моладзі, грамадскасці, а таксама адкрыццё стэлы, на якой увекавечаны імёны трыццаці загінулых берасцейцаў у гады Афганскай вайны.
У Рэспубліцы Беларусь прызнанне подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў застаецца нязменным.