Сёння ў нас былі госці! Студэнты 1курса факультэта інжынерных сістэм і экалогіі спецыяльнасці» водазабеспячэння, водаадвядзення і аховы водных рэсурсаў " Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта.
Ужо стала добрай традыцыяй пачынаць навучанне з наведвання дзяржаўнага прадпрыемства «Брэствадаканал».
Першакурснікі наведалі музей гісторыі водазабеспячэння і водаадвядзення г. Брэста, пазнаёміліся з дзейнасцю прадпрыемства і з працай спецыяльнай тэхнікі.
У актавай зале прадпрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік дырэктара па капітальным будаўніцтве Бурко у. а. уручыў дзецям заліковыя кніжкі.