У мэтах развіцця фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы сярод работнікаў дзяржаўнага прадпрыемства "Брэствадаканал", умацавання іх здароўя, прапаганды здаровага ладу жыцця прафсаюзным камітэтам і адміністрацыяй прадпрыемства 7-8 чэрвеня 2024 года на базе адпачынку "Сасновы Бор" быў арганізаваны і праведзены турыстычны злёт сярод работнікаў прадпрыемства.
У турыстычным злёце прынялі ўдзел 6 каманд, якія змагаліся ў наступных відах спорту: Спартыўнае Арыентаванне, тэхніка пешаходнага турызму, крос-кантры, тэхніка веласіпеднага турызму, тэхніка воднага турызму.
А таксама ўсе каманды прынялі ўдзел у конкурсах "візітная картка" і " вясёлая эстафета" У рамках Года якасці турзлёт праходзіў пад дэвізам " альбо добра, альбо ніяк! Хай будзе якасць!", што і з'яўлялася ў далейшым тэмай для конкурсу "візітная картка". Усе пераможцы і прызёры ў камандным заліку па асобных відах спартыўных дысцыплін былі ўзнагароджаны дыпломамі. А ў камандным заліку-дыпломамі і памятнымі кубкамі