У жыцці кожнай дзяржавы ёсць асаблівыя даты, якія становяцца кропкай адліку новага этапу гісторыі. Для Беларусі такой вяхой стала вызваленне сталіцы нашай Радзімы ад фашысцкіх захопнікаў-Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).
Гэтую лёсавызначальную дату замацавалі ў нашым календары, абапіраючыся выключна на меркаванне беларускіх грамадзян. Гэта выбар нашага народа: на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.за перанос Дня Незалежнасці на 3 ліпеня прагаласавала 88,18% беларусаў.










