ДРУГІ ЗАЛАТЫ КУБОК ў абласным Турыстычным злёце
З 12 па 14 ліпеня 2019 года працаўнікі камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстводаканал» - члены прафсаюза прынялі ўдзел у абласным турыстычным злёце сярод першасных прафсаюзных арганізацый работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Турзлёт праходзіў на возеры Вулькавскае Івацэвічцкага раёна. У гэтым годзе ўдзел прымалі 15 каманд з агульным лікам удзельнікаў больш за 300 чалавек. Сонечнае надвор'е (у першыя 2 дні) і баявы настрой удзельнікаў спрыялі выдатнаму выніку. І нават распачаты ўвечары другога дня дождж ніяк не змог перашкодзіць нашай камандзе апынуцца пераможцамі !!!























