У бюлетэнь у алфавітным парадку ўключаны Ф.В.а. і дадзеныя ўсіх зарэгістраваных кандыдатаў. Справа ад даных аб кожным кандыдаце - пусты квадрат.
У канцы пералiку кандыдатаў - радок "Супраць усіх кандыдатаў" і таксама пусты квадрат.
Галасаванне заключаецца ў тым, што кожны выбаршчык ставіць які-небудзь знак (крыжык, галачку і г.д.) у квадраце насупраць прозвішча таго кандыдата, за якога ён аддае свой голас.
Несапраўдным прызнаецца бюлетэнь:
у якім знак пастаўлены больш чым у адным квадраце;
у якім знак не пастаўлены нi ў адным з квадратаў;
неўстаноўленага ўзору (адрозніваецца па памеры, колеру, якасці паперы, друкарскага шрыфта і да т.п.);
калі на адваротным баку адсутнічаюць подпісы членаў участковай камісіі (не менш за два).