Сёння ў рамках адзінага дня інфармавання «Экалагічная культура — адказнасць кожнага» начальнік цэха водаправода дзяржаўнага прадпрыемства «Брэстводаканал» Лагвіновіч Віктар Аляксандравіч сустрэўся з калектывам СААА «Мабільныя ТэлеСістэмы».
У ходзе дыялогу асаблівая ўвага была нададзена наступным тэмам:
💧 Бяспечная пітная вада;
💦 Забяспечанасць воднымі рэсурсамі.
Віктар Аляксандравіч падрабязна распавёў пра доўгі шлях, які праходзіць вада, перш чым трапіць у нашы дамы, а таксама пра тое, як ажыццяўляецца кантроль якасці пітной вады.
У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні функцыянавання сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення г. Брэста. Кожны меў магчымасць задаць пытанні, якія яго цікавяць.