КАНАЛІЗАЦЫЙНЫЯ ПОМПАВЫЯ СТАНЦЫІ

Каналізацыйныя помпавыя станцыі ўяўляюць сабою збудаванні, размешчаныя  на сетках каналізацыі, для збору сцёкавых вод з вызначанага раёна (раёнаў)  каналiзавання горада  з наступнай перапампоўкай сцёкаў на галоўныя помпавыя станцыі, якія па напорных калектарах падаюць сцёкавыя воды на гарадскія вычышчальныя збудаванні для іх ачысткі.

ГП "Брествадаканал" абслугоўвае 109 каналізацыйных помпавых станцый, з агульнай колькасці якіх тры помпавыя станцыі з'яўляюцца галоўнымі. Гэта КПС №1, КПС №5,КПС №9. Гэтыя каналізацыйныя помпавыя станцыі маюць будынак заглыбленага тыпу з наземнай часткай, абсталяваны энергазахавальнымі помпавымі агрэгатамі імпартнай вытворчасці.