Брестводоканал
Праглядаў: 3078

УЧАСТАК ІНЖЫНЕРНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ ВЫТВОРЧАСЦІ (УIПВ)
ВЫКАНВАЕ НАСТУПНЫЯ ВIДЫ ПРАЦ:

  • тэлевізійнае абследаванне (агляд і відэазапіс), вадаправодаў і вычышчаных каналізацыйных  трубаправодаў дыяметрам ад 200 мм да 1400 мм на адлегласць да 300 м ад уваходнай студні, пры дапамозе  робататэхнiчнага комплексу "Рокот Р200", што дазваляе ацаніць стан стыкаў, характар і месцазнаходжанне пашкоджанняў трубаправодаў, наяўнасць ухілаў і контрухілаў, а таксама стан обсадной калоны і каверны артэзіянскіх свідравін дыяметрам ад 80 мм на глыбіню да 300 метраў;
  • пошук утоеных уцечак на сетках вадаправода;
  • вызначэнне адпаведнымі прыборамі канфігурацыі, глыбіні залягання камунікацый і пошук студняў.

На аказанне дадзеных паслуг на прадпрыемстве распрацаваны прэйскурант цэн паводле якога дадзеныя паслугі даступныя як фізічным асобам, так і  юрыдычным асобам.

Для заяўкі на аказанне паслугі з боку  фізічнай асобы неабходна заява. (узор)

Юрыдычным асобам паслугі аказваюцца пасля падавання  гарантыйнага ліста.

Тэлефон для кантактаў: 45-19-40