У сувязі з пачасціўшымі выпадкамі крадзяжу накрывак водаправодных і каналізацыйных люкаў і падзення людзей у іх ГА «Белводаканал» прапануе ў якасці прэвентыўных мер па недапушчэнні падзенняў і траўматызму людзей на аб’ектах, якія знаходзяцца ў вядзенні арганізацый водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі (далей – ВКГ), размясціць актыўны элемент інтэрфейсу галоўнай старонкі афіцыйных сайтаў арганізацый ВКГ у выглядзе інтэрактыўнай кнопкі «АСЦЯРОЖНА, ЛЮК» (на прыкладзе https://minskvodokanal.by/imagesstatic/openhole3.jpg).
Даведачна: у выпадку выяўлення адкрытага люка любы грамадзянін зможа націскам кнопкі падаць заяўку аб адкрытым люку. Такая анлайн-магчымасць падачы заяўкі прадугледжвае ўказанне адраса размяшчэння люка, а таксама магчымасць пазначыць месца на карце з указаннем лакацыі (адрас і каардынаты аўтаматычна з’явяцца ў тэкставым радку ўнізе карты) або скарыстацца пошукам па карце – злева ў верхняй частцы карты.
Дадаткова рэкамендуем размясціць у агульнадаступных месцах і месенджарах інфармацыю аб магчымасці падаць заяўку ў анлайн-рэжыме ў выпадку выяўлення адкрытага люка, а з пачаткам навучальнага года – праінфармаваць установы адукацыі аб магчымасці аператыўнага інфармавання спецыялізаваных арганізацый ВКГ у якасці прафілактычнай работы па прадухіленні гібелі людзей і мінімізацыі траўматызму.