АДУКАЦЫЯ І НАВУКА-РУХАЮЧЫЯ СІЛЫ РАЗВІЦЦЯ ГРАМАДСТВА І ДЗЯРЖАВЫ на аснове інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, матэрыялаў дзяржаўных СМІ Найважнейшым фактарам, рухаючай сілай развіцця грамадства і дзяржавы ў сучасных умовах з'яўляецца інтэлектуальны патэнцыял чалавека.
Мы назіраем ўсё большую ролю чалавечага капіталу ў развіцці сучаснай эканомікі. Чалавек з уласцівымі яму здольнасцямі, ведамі і магчымасцю творча і нестандартна вырашаць пастаўленыя задачы становіцца залогам поспеху новых праектаў.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка неаднаразова падкрэсліваў, што " чалавечы капітал з'яўляецца для нас самай высокай каштоўнасцю. Бо гэта інвестыцыі ў будучыню», "чалавечы капітал – гэта галоўны рэсурс краіны, на развіццё якога мы заўсёды знойдзем сродкі".