ПОДЗВІГУ НАРОДА ЖЫЦЬ У СТАГОДДЗЯХ. ДА 80-ГОДДЗЯ ПЕРАМОГІ САВЕЦКАГА НАРОДА Ў ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ
Зусім хутка, 9 мая 2025 г., беларусы і расіяне разам з іншымі народамі былога СССР, усімі, хто падзяляе нашы каштоўнасці, адзначаць 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. «Гэта найважнейшая памятная дата для нашых людзей, звязаных агульнай гісторыяй, блізкіх духоўна і культурна. Гэтак жа, як і нашы продкі 80 гадоў таму, 9 мая мы разам на Краснай плошчы памянем ахвяр той страшнай вайны і адзначым важную гадавіну гістарычнай перамогі савецкага народа над фашызмам», – заявіў А.Р. Лукашэнка 6 снежня на пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Агульнавядома, што разгром фашызму дасягнуты аб'яднанымі намаганнямі дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі: кожная краіна ўнесла свой уклад у перамогу. Але высокая гістарычная праўда заключаецца ў тым, што галоўную ролю ў агульнай антыфашысцкай барацьбе і выратаванні чалавецтва адыграў Савецкі Саюз. Важна разумець, што " нацызм знішчылі не рускія і беларусы, не ўкраінцы і грузіны, не казахі і ўзбекі. Вялікую перамогу падарыў нам вялікі савецкі народ!"- падкрэсліў Прэзідэнт.

Падрабязней...