Брестводоканал
Праглядаў: 188

КОНКУРС НА ЛЕПШАЕ СВЯТОЧНАЕ АФАРМЛЕННЕ КАБІНЕТА ДА НОВАГА ГОДА І КАЛЯДАЎ у дзяржаўным прадпрыемстве «Брэствадаканал»

З 10 снежня па 30 снежня 2019 года чацвёрты год запар прафсаюзным камітэтам дзяржаўнага прадпрыемства «Брэствадаканал» быў праведзены конкурс на лепшае святочнае навагодняе і каляднае афармленне кабінета.

Мэтай правядзення конкурсу было стварэнне святочнай эстэтычнай абстаноўкі ў кабінетах і іншых памяшканнях. Камісія ацэньвала адпаведнасць афармлення заяўленым патрабаванням:

- тэматычная накіраванасць навагодніх віншаванняў з улікам надыходзячага 2020 года (Года Белай Металічнай Пацукі);
- стварэнне кампазіцый (дазвалялася дэкараваць свечкамі без выкарыстання агню);
- ўпрыгожванне электрычнымі гірляндамі;
- віншаванні у вершаванай форме;
- афармленне насценгазет, плакатаў, арыгінальнасць выканання;
- афармленне аконных вітражоў якія мігцяць гірляндамі і навагодняй атрыбутыкай.
- наяўнасць у кабінеце сапраўднай елкі не з'яўлялася абавязковым, але сімвалічнае выява ёлкі павінна было быць у кабінеце.

Ацэнка праводзілася журы конкурсу па 5-ці бальнай сістэме (ад 1 да 5 балаў па кожнаму крытэру). Пераможцы былі вызначаны 30 снежня 2019 года па найбольшай колькасці набраных балаў. Прынялі ўдзел больш за 15 кабінетаў і іншых памяшканняў. Усе ўдзельнікі вельмі пастараліся, прыклалі шмат намаганняў. Аднагалосна вызначыць пераможцаў і прызёраў для журы было вельмі складана. Таму, па выніках конкурсу былі прысуджаны 2 першых, 2 другіх і 2 трэціх месцы. Акрамя гэтага, асабліва вызначыліся аддзел галоўнага энергетыка, аўтатранспартны цэх і рамонтна-механічны цэх.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – аддзел па праектаванню аб'ектаў Вік («Адно акно») і водазабор «Граеўскі»;
2 месца – вытворча-тэхнічны аддзел і водазабор «Паўночны»
3 месца – цэх каналізацыі і КПС №14 (Абласная бальніца);»

3 студзеня ва ўрачыстай абстаноўцы усім пераможцам і прызёрам былі ўручаны салодкія пачастункі і каштоўныя прызы. Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт дзяржаўнага прадпрыемства «Брэствадаканал» віншуе пераможцаў і дзякуе ўсім за ўдзел!