Брестводоканал
Праглядаў: 69

2 кастрычніка 2019 года на базе Дзяржаўнага прадпрыемства «Брэствадаканал» прайшло ўрачыстае ўручэнне заліковых кніжак студэнтам першага курса спецыяльнасці «Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў».

Студэнты наведалі музей Дзяржаўнага прадпрыемства «Брэствадаканал», дзе азнаёміліся з гісторыяй развіцця водазабеспячэння і водаадвядзення ў г. Брэсце, з асноўнай дзейнасцю нашага прадпрыемства. У актавай зале была праведзена конкурсная праграма, дзе дзецям задавалі пытанні, звязаныя з іх абранай спецыяльнасцю.

У завяршэнні мерапрыемства галоўны інжынер Хмяльніцкі Ігар Аляксандравіч і намеснік дырэктара па капітальнаму будаўніцтву і рамонту Бурко Вячаслаў Анатольевіч павіншавалі студэнтаў, пажадалі ім поспехаў у вучобе і ўручылі ім заліковыя кніжкі.