Брестводоканал
Праглядаў: 2479

ВОДАЗАБОР "ЗАХОДНІ"

 Водазабор "Заходні" размешчаны ў паўночна-заходняй частцы горада. Свідравіны эксплуатуюць той жа ваданосны гарызонт, што і на "Мухавецкiм" водазаборы. У эксплуатацыю водазабор уведзены ў 1985 годзе. Праектная магутнасць водазабору - 27,5 тыс.м3/сут., колькасць свідравін 23, глыбіня свідравання  219 - 264м.  На станцыі абезжалезвання ў фільтравальнай зале знаходзіцца 4 фільтры - адкрытых, хуткіх, загружаны гранітным друзам. Забяспечвае вадой мікрараёны: Рэчыца, Дуброўка і частку цэнтра горада.