Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 № 239-З «Аб энергазберажэнні».
Мэта правядзення акцыі – павышэнне дасведчанасці грамадзян Беларусі аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарысурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з'яўляецца важнай мерай у павышэнні энергаэфектыўнасці эканомікі краіны.
Улічваючы, што эфектыўнае і рацыянальнае спажыванне энергарысурсаў у значнай ступені залежыць ад мабілізацыі намаганняў усіх дзяржаўных структур, устаноў, арганізацый і бізнес-супольнасцей, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, Дэпартамент па энергаэфектыўнасці заклікае далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» і прыняць актыўны ўдзел у інфармаванні супрацоўнікаў і грамадскасці аб важнасці энергаэфектыўнасці і спосабах энергазберажэння.
Да Міжнароднага дня энергазберажэння ў рамках акцыі Дэпартамент па энергаэфектыўнасці арганізуе цэлы шэраг тэматычных мерапрыемстваў:
круглыя сталы, навучальныя семінары – для спецыялістаў; адкрытыя ўрокі і інфармацыйныя гадзіны, інтэлектуальныя гульні, конкурсы і віктарыны – для дзяцей і моладзі; міні-конкурсы – для падпісчыкаў у сацыяльных сетках; гарачыя тэлефонныя лініі – для адказаў на найбольш актуальныя пытанні грамадзян і арганізацый; прэс-мерапрыемствы – для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.
Праводзімыя мерапрыемствы накіраваны на прыцягненне ўвагі да пытанняў энергаэфектыўнасці і энергазберажэння, папулярызацыю ў даступнай для шырокага кола грамадзян форме эканамічных, экалагічных і сацыяльных пераваг энерга- і рэсурсазберагальнага ладу жыцця, умацаванне энергетычнай самастойнасці нашай краіны.