Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Брэста запрашае жыхароў і гасцей горада наведаць свята, якое адбудзецца каля гандлёвага цэнтра «Экватар» па адрасе: вул. Гаўрылава, 16.
Фестываль пачнецца ў 10:00 і аб’яднае кірмаш ураджаю, гандлёвыя пляцоўкі, забавы, карысны лекторый і вялікі фуд-корт.
У праграме мерапрыемства:
- Кірмаш ураджаю — каля 180 гандлёвых кропак з агароднінай, садавінай, ягадамі і саджанцамі.
- Забавы — саламяныя пляцоўкі для шахмат і боўлінга, фотазоны, гіганцкія вагі з набярэжнай.
- Лекторый — карысныя парады ад прадстаўнікоў лясгасаў і экспертаў па вырошчванні агародніны.
- Фуд-корт — больш за 60 гандлёвых кропак.
- Восеньскія пачастункі — гарбузовая каша, агароднінны суп, бульба ў фальзе, дранікі і блінцы з начынкамі.
У фестывалі таксама прымуць удзел прадпрыемствы Ленінскага раёна, грамадская арганізацыя ветэранаў і іншыя арганізацыі.