🔹Сёння на базе дзяржаўнага прадпрыемства «Брэстводаканал» праведзены Адзіны дзень бяспекі.
🔹Галоўная мэта штогадовага мерапрыемства – падрабязнае навучанне работнікаў прадпрыемства алгарытмам дзеянняў пры ўзнікненні пажараў і іншых нештатных сітуацый на аб’ектах, а таксама развіццё практычных навыкаў аказання першай дапамогі.
🧯У рамках Адзінага дня бяспекі перад калектывам дзяржаўнага прадпрыемства «Брэстводаканал» выступіў прадстаўнік МНС.
🧯У філіяле «Баранавічыводаканал» была праведзена практычная адпрацоўка плана эвакуацыі людзей пры пажары і дзеянняў работнікаў у выпадку ўзнікнення пажару ў будынку адміністрацыйна-бытавога комплексу філіяла. Быў прадэманстраваны парадак і правілы прымянення першасных сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцеляў, пажарных кранаў), а таксама аказання першай дапамогі пацярпелым.