Брестводоканал

У Беларусі 100% спажыўцоў забяспечаны якаснай пітной вадой

Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавяла (https://www.youtube.com/live/EsIjS9V7JwM) Надзея Сеўрук, намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі МЖКХ.

Па праграме 2021-2025 гадоў дасягнуты пазітыўныя змены: рамонт вулічна-дарожнай сеткі ў рамках Года добраўпарадкавання, рамонт вуліц у аграгарадках, капітальны рамонт дахаў, павышэнне забяспечанасці цэнтралізаваным водазабеспячэннем і водаадвядзеннем, а таксама 100%-я забяспечанасць спажыўцоў якаснай пітной вадой. У выніку павышана эфектыўнасць галіны, стрыманы рост тарыфаў у рамках абмежаванняў Кіраўніка дзяржавы. Ёсць нараканні грамадзян, але праца вядзецца: пабудавана больш за 1 тыс.станцый абезжалезвання, штогод замяняецца не менш за 3% звышнарматыўных сетак, удасканальваюцца механізмы капрамонту, рэнавацыі і рэканструкцыі для фондаў, дзе капрамонт немэтазгодны, — распавяла Надзея Сеўрук.