Брестводоканал
Праглядаў: 42

14.03.2025 у дзяржаўнай установе адукацыі "СШ№16 г.Брэста" прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках рэспубліканскай акцыі "Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь" усе падлеткі, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, атрымалі ў падарунак кнігу"Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Гэта кніга пра нашу Радзіму, яе гісторыю, дзяржаўны лад, непаўторную прыроду, нацыянальныя традыцыі і перспектывы развіцця.

На ўрачыстае мерапрыемства запрошаны прадстаўнік Дзяржаўнага прадпрыемства "Брэствадаканал" Аляшчэня Валерый Уладзіміравіч, які нагадаў школьнікам і педагогам пра важнасць актыўнай грамадзянскай пазіцыі, разуменні сутнасці і значэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і захаванні законаў сваёй краіны.