Брестводоканал
Праглядаў: 230

Не стаў выключэннем і 2023 год. Так, з 11 па 13 жніўня каманда камунальнага вытворчага унітарнага прадпрыемства «Брэстводаканал» каторы раз прыняла ўдзел у гэтым спартыўным мерапрыемстве. Сонечнае надвор'е і баявы настрой удзельнікаў садзейнічалі выдатнаму выніку.

Спаборніцтвы былі каманднымі, бралі ўдзел каманды прадпрыемстваў і арганізацый горада Брэста па групах да 500 працуючых і звыш 500 працуючых. Усяго бралі ўдзел 9 каманд.

Трэніроўкі ў выходныя дні і пасля працоўнага дня задаўга да спаборніцтваў прынеслі нашай камандзе доўгачаканы вынік - ПЕРШАЕ МЕСЦА!!!

Мы занялі прызавыя месцы ў кожным відзе спартыўнай і конкурснай праграмы.

1 месца ў спаборніцтвах па тэхніцы веласіпеднага турызму – Барма Ірына, Марчук Сяргей, Суглабін Артур, Суглабін Жан, Юшкавец Аксана, Янчук Сяргей;

1 месца ў конкурсе турысцкага побыту, дзе брала ўдзел уся наша дружная каманда,

2 месца ў спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні - Ванюхіна Юлія, Галубенка Сяргей, Макарэвіч Сяргей. У дадзеным выглядзе спартыўнай праграмы асабліва вызначылася Ванюхіна Юлія, якая заняла 2 месца ў індывідуальным заліку сярод жанчын.

2 месца ў спаборніцтвах па тэхніцы воднага турызму - Карбулаеў Аляксандр і Тарасюк Андрэй, Хевук Павел і Хаміцкая Ганна,

2 месца ў спаборніцтвах па тэхніцы пешаходнага турызму – Барма Ірына, Дзяцел Алёна, Макарэвіч Сяргей, Марчук Сяргей, Суглабін Артур, Суглабін Жан

2 месца ў конкурсе капітанаў - Янчук Сяргей,

2 месца ў конкурсе турысцкай песні - Андрыевіч Таццяна, Галубенка Сяргей, Гарэсь Віталь, Мегель Сяргей,

2 месца ў конкурсе паходнай стравы - Селівонік Таццяна, Савіна Вікторыя, Барма Ірына, Дзяцел Алена, і многія іншыя ўдзельнікі каманды.

Гэты турзлёт праходзіць заўсёды ў вельмі дружалюбным і душэўным становішчы, а сёлета ўсё было неяк па-асабліваму….Напэўна, таму мы зноў ПЕРШЫЯ!!!!

Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт віншуе чэмпіёнаў і жадае далейшых поспехаў!!!!

 

І ЗНОЎ ЧЭМПІЁНЫ!!!!ГАРАДСКІ ТУРЫСЦКІ ЗЛЁТ НА АЗЕРЫ СЕЛЯХІ

Штогод у жніўні месяцы аддзел спорту і турызму Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта праводзіць усім вельмі ўпадабаны гарадскі турысцкі злёт на возеры Селяхі ў рамках гарадской круглагадовай спартакіяды "Здароўе".

 

 

Не стаў выключэннем і 2023 год. Так, з 11 па 13 жніўня каманда камунальнага вытворчага унітарнага прадпрыемства «Брэстводаканал» які раз прыняла ўдзел у гэтым спартовым мерапрыемстве.