20 чэрвеня супрацоўнікі дзяржаўнага прадпрыемства "Брэстводаканал" прысутнічалі на цырымоніі пахавання астанкаў абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

Усклалі кветкі ў памяць аб загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны. 

У 2021 і 2023 гадах вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" падчас работ знайшлі астанкі 10 чалавек.

Было ўстаноўлена, што яны належаць 8 абаронцам Брэсцкай крэпасці і 2 мірным грамадзянам.

4 урны са знойдзенымі астанкамі былі пахаваны пад плітамі мемарыяла на плошчы Цырыманіялаў.

 

 

 

  • Министерство ЖКХ РБ
  • Брсестский областной исполнительный комитет
  • 115.by
  • Правительство Республики Беларусь
  • Президент Республики Беларусь
  • Брестский городской исполнительный комитет
  • «Брестский городской центр по управлению недвижимостью»
  • Ленинский район г.Бреста
  • Телеграмм канал