Абмяркоўваліся наступныя пытанні:
- ахова працы і папярэджанне надзвычайных сітуацый на вытворчасці;
- забеспячэнне прамысловай бяспекі;
- забеспячэнне пажарнай бяспекі;
- забеспячэнне дарожнай бяспекі;
- прафілактыка правапарушэнняў, п'янства, алкагалізму, наркаманіі, суіцыдальных паводзін;
- антыкарупцыйная дзейнасць;
- кантроль за выкананнем працоўнай і вытворчай дысцыпліны.
Прадпрыемствам падрыхтавана і прадэманстравана вучэбнае пытанне:
"Ахова працы пры вытворчасці работ па абследаванні і ачыстцы каналізацыйнай студні і трубаправодаў уручную і з ужываннем спецыялізаванай тэхнікі".
Ажыццёўлены паказ спецыяльнай тэхнікі: каналапрамывочная машына, рабатызаваны комплекс.