Электронныя сэрвісы, Інтэрнэт-банкінг, аддаленая праца і вучоба, анлайн-рэгістрацыі, інтэрнэт-крамы і маркетплэйсы – усё гэта настолькі трывала ўвайшло ў нашу штодзённасць, што часам цяжка паверыць, як жылі без гэтага раней. Чым больш апускаемся ў свет інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (далей – ІКТ), тым больш становімся больш уразлівымі.
Кібератакі на інфармацыйную структуру-гэта адна з самых значных і пастаянна растучых пагроз для глабальнай бяспекі ў XXI стагоддзі. На фоне ўсеагульнай цыфравізацыі гэтая праблема не проста нарастае, а эвалюцыянуе, на што ўплывае шырокае выкарыстанне штучнага інтэлекту (далей – ІІ), так як зламыснікі пачынаюць выкарыстоўваць яго для стварэння больш выдасканаленых шкоднасных праграм, аўтаматызацыі нападаў і аналізу уразлівасцяў.
Кібератакі ператварыліся з праблемы тэхнічных спецыялістаў у адну з галоўных стратэгічных пагроз нацыянальнай, эканамічнай і грамадскай бяспекі любой краіны.
Падрабязней...