Праглядаў: 2404

ВОДАЗАБОР "ГРАЕЎСКI"

Пачатак яго эксплуатацыі адносiцца да 1957 года. Свідравіны эксплуатуюць сенаманскi ваданосны гарызонт, размешчаны паміж мергельна-крэйдавай тоўшчай і оксфардскім ваданосным гарызонтам. Праектная магутнасць водазабору 28 тыс.м3/сут., колькасць свідравін 18, глыбіня свідравання  203 - 245м. Станцыя абезжалезвання з шасцю фільтрамі ўведзена ў эксплуатацыю ў 1966 годзе. Да гэтага вада са свідравін  падавалася непасрэдна ў сетку спажыўцам.