ПРЫНЦЫП АДНАГО АКНА

У дзяржаўным прадпрыемстве "Брэствадаканал" праводзіцца вызначаная праца, накіраваная на выкананне даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні працы са зваротамі грамадзян па прынцыпе "адно акно", спрашчэнню працэдур атрымання жыхарамі горада рознага роду даведак і дакументаў, стварэнню зручнага для грамадзян рэжыму працы арганізацыі.

У холе прадпрыемства на бачным месцы размешчана інфармацыя:

  • аб структуры арганізацыі;
  • аб кіраўніках і парадку прыёму грамадзян;
  • назва вышэйстаячай арганізацыі і парадак прыёму

якая дае  поўную інфармацыю парадку выдачы даведак і іншых дакументаў.

Паказаны:

  • вiд здзяйснення адміністрацыйных працэдур;
  • аддзел, якi ажыццяўляе дадзеную працэдуру;
  • пералік неабходных дакументаў або звестак, якія прадстаўляюцца грамадзянінам;
  • памер аплаты за выдачу даведкі або іншага дакумента;
  • максімальны тэрмін разгляду звароту, выдачы даведкі або іншага дакумента.

Па тэлефоне перадаецца грамадзяніну інфармацыя аб неабходнасці асабіста атрымаць дакумент пад подпic або аб яго перасылцы па пошце.

Асобы службы "адно акно", адказныя за прыём заяў і выдачу выніковых даведак або іншых дакументаў, прызначаны загадам па прадпрыемстве.

Зацверджаны графік аператыўнага замяшчэння часова адсутных працаўнікоў,  якiя ажаццяўляюць прыём і выдачу даведак або іншых дакументаў.

Аварыйна-дыспетчарская служба прадпрыемства, якая працуе ў кругласутачным рэжыме, таксама аказвае кансультатыўную і практычную дапамогу насельніцтву.

Кантакты