Спаборніцтвы былі каманднымі. У гэтым годзе многія каманды-ўдзельніцы папярэдне рыхтаваліся да гэтага спартовага мерапрыемства, таму барацьба ў кожным выглядзе спартыўнай і конкурснай праграм вялася бескампрамісна.
Работнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Брэстводаканал» занялі прызавыя месцы практычна ў кожным выглядзе спартыўнай і конкурснай праграмы. Асабліва вызначыліся:
- у тэхніцы пешаходнага турызму (1 месца):
Барма Ірына, Дзяцел Алёна, Марчук Сяргей і Суглобін Артур;
- у тэхніцы веласіпеднага турызму (1 месца):
Падліпскі Сяргей, Селівонік Таццяна;
- у тэхніцы воднага турызму (1 месца):
Карбулаев Аляксандр і Саўчанка Раман (мужчынскі экіпаж), а таксама Іванова Людміла і Хевук Павел (змешаны экіпаж);
- у конкурсе «Візітная картка» (1 месца):
у гэтым конкурсе прынялі ўдзел усе 26 удзельнікаў каманды і гэта было відовішчна !!! Самому меншаму ўдзельніку на момант выступу было 4 месяцы!
- у дартсе (3 месца):
Селівонік Таццяна і Хевук Павел;
- у конкурсе «Песні ля вогнішча» (3 месца):
- Мегель Сяргей.
У выніку ўпартай барацьбы каманда дзяржаўнага прадпрыемства «Брэстводаканал» ДРУГІ ГОД ПОДРЯД займае ПЕРШАЕ АГУЛЬНАКАМАНДНАЕ МЕСЦА.