16-17 ліпеня на базе ГП "Браствадаканал" прайшоў рэспубліканскі семінар, прысвечаны досведу міжнароднага супрацоўніцтва. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі і спецiялiсты арганізацый ВКГ, выканаўчая дырэкцыя Асацыяцыі, прадстаўнікі Мінжылкамгаса, ГП "Белкамтэхiнвест", Брэсцкае абласное УП "УЖКГ", КУМПП "Брэсцкая гарадская ЖКГ".

Вядучы спецыялicт па міжнародных інвестыцыях ГП "Брэствадаканал", Юшкавец О.У падзялілася з удзельнікамі семінара досведам працы на прыкладзе прадпрыемства, у рэалізацыі праектаў ВІК з удзелам міжнародных фінансавых арганізацый. У пацверджанне  выкладзенага, кіраўніцтвам прадпрыемства быў арганізаваны выезд на гарадскія вычышчальныя збудаванні і водазабор "Заходні". Так, у рамках міжнароднага супрацоўніцтва, літоўскай фірмай "Arginta" пабудаваны новы аэротэнк, з мэтай змены якаснага складу сцёкавых вод і зніжэнні ўтрымання ў іх фосфару і азоту. Адначасова ўведзена ў эксплуатацыю станцыя хімічнага дазавання. А на сродкі польскіх партнёраў праведзена рэканструкцыя 6 другасных адстойнікаў.

Брэст разам з Гародні, Віцебскам і Баранавічамі ўключаны ў праект "Беларусь:  экалагічны інфраструктурны праект-першы этап", які фінансуецца за кошт крэдытных сродкаў крэдытных сродкаў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Паўночнага інвестыцыйнага банка і грантавых сродкаў міжнародных фінансавых арганізацый. Акрамя паляпшэння паказчыкаў па ўтрыманні фосфару і азоту ў гарадскіх сцёках будзе вырашана актуальная для Брэста праблема ўхілення пахаў з гарадскіх вычышчальных збудаванняў.

Сваім досведам  рэалізацыі  праектаў ВІК з удзелам міжнародных фінансавых арганізацый падзяліліся Юзвяк І.А., дырэктар ГУКПП "Гроднавадоканал", Тiхно Д.В., галоўны інжынер КУПП "Вадаканал" г.Баранавічы.

Рэалізацыя такіх праектаў звязана з шэрагам пытанняў, адказы на якія знайсці, з'яўлялася галоўнай мэтай семінара.